ВИТЕБСКАЯ ПРАВОСЛАВНАЯ ДУХОВНАЯ СЕМИНАРИЯ
 2010 г. Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі
 і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!


“Лічыце сябе мёртвымі для граху,
 а жывымі для Бога ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым” 
(Рым. 6: 11)

 Ад сівой даўніны да нашых дзён у жыцці чалавечага роду не было і няма падзеі, у якой жыццё і смерць набывалі б такі высокі сэнс, як у падзеі Пасхі Гасподняй. 

Колькі б чалавек ні задаваў сабе пытанне пра сэнс жыцця, колькі б ні выпрабоўваў ён свой розум у імкненні разгадаць тайну смерці, — ні адзін адказ не пераўзыдзе усеахопнай мудрасці галоўнага догмату хрысціянскай веры: 

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! 

“…І нас уваскрасіць сілаю Сваёю” (I Кар. 6: 14), — сцвярджаем і мы ўслед за святым апосталам Паўлам. Бо спрадвеку хрысціянскі свет яднаецца цвёрдай упэўненасцю ва ўсеагульным уваскрасенні; хрысціянскія сэрцы напоўнены непазбыўнай надзеяй атрымаць жыццё будучага веку, а розум кожнага хрысціяніна прасветлены несумненным веданнем таго, што смерць не спыняе жыцця чалавека, а з’яўляецца “іншага жыцця вечнага пачаткам” (Песня VII Пасхальнага канона). 

Сам Гасподзь Іісус Хрыстос Сваім уваскрасеннем сцвердзіў гэты непахісны падмурак нашай веры. Уважліва чытаючы Пісанне, мы можам задаць пытанне: чаму апостал Павел называе ўваскрэслага Сына Чалавечага першынцам з памерлых (I Кар. 15: 20)? Бо Свяшчэнная гісторыя Старога і Новага Запаветаў захоўвае нямала прыкладаў уваскрашэння памерлых людзей, і ў тым ліку — Хрыстовага сябра Лазара, які памёр і прабыў у магіле чатыры дні. 

У пошуках адказу нам вельмі важна ўсвядоміць, што да Светлага Хрыстовага Уваскрасення ў людзей не было цвёрдых ведаў пра жыццё будучага веку. Былі толькі здагадкі і меркаванні, міфы і паданні пра пасмяротную долю чалавека. А яшчэ была безвыходнасць, таму што Царства Нябеснае заставалася зачыненым для людзей пасля выгнання з яго нашых праайцоў, якія саграшылі. 

Да Уваскрасення Хрыстовага лёс чалавека пасля зямнога скону быў такім, як кажа пра яго святы Іаў Шматпакутны: “Адыду, — і ўжо не вярнуся, — у краіну цемры і ценю смяротнага, у краіну змроку… дзе няма ладу, дзе цёмна, як сама цемра” (Іаў 10: 20–22). 

І вось, Спасіцель “Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў”! 

Сын Божы не проста вярнуўся з царства мёртвых, не проста ажыў: Ён перамог смерць і вывеў тых, што былі ў яе палоне, на свабоду, Ён узвысіў жыццё кожнага чалавека да бажэственнай вышыні і напоўніў вечным сэнсам дні і гады зямной юдолі. 

Дарагія браты і сёстры! Звернем свой погляд на ікону Светлага Хрыстовага Уваскрасення: вось, зруйнаваўшы вароты пекла, Адзінародны Сын Божы трымае за рукі праайцоў Адама і Еву і выводзіць іх да Святла з краіны змроку. І разам з імі Ён трымае за руку кожнага з нас, таму што, паводле слова Апостала, “як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць” (I Кар. 15: 22). Менавіта таму Сын Чалавечы — першынец з памерлых — называецца “Богам моцным, Уладаром, Начальнікам міру, Айцом будучага веку” (Вялікае Павячэр’е). 

У час зямнога жыцця Хрыста Спасіцеля, як і сёння, далёка не ўсе веравалі ў існаванне духоўнага свету, у бессмяротнасць душы і ў жыццё вечнае. А калі так, то і сэнс жыцця, і яго мэта, і яго каштоўнасць разумеліся па-рознаму. Жыццё малых і слабых свету гэтага ўяўлялася малазначным і пазбаўленым высокага сэнсу. Багатыя і моцныя ўладарылі часцей за ўсё з жорсткасцю і надавалі значэнне толькі ўцехам і задавальненню сваіх жаданняў. 

Уваскрасенне Хрыста Спасіцеля абвяргае меркаванне пра тое, што каштоўнасць чалавечага жыцця бывае рознай, што бессмяротная душа можа быць значнай для Тварца ў большай ці ў меншай ступені. Гасподзь Іісус Хрыстос цвёрда і недвухсэнсоўна ставіць на першы план бажэственную роўнасць усіх людзей. 

Евангельская пропаведзь сцвярджае, што Бог не мае прадузятасці, і для Тварца няма розніцы паміж людзьмі ні па знатнасці паходжання, ні па ступені валодання ўладаю і багаццем, ні па месцы ў грамадскай іерархіі. Перад Абліччам Уседзяржыцеля толькі адно адрозненне істотнае: наколькі мы адрозніваемся сваёю здольнасцю любіць Бога і любіць бліжняга свайго як самога сябе (гл.: Мф. 22: 37–39). 

У старазапаветнай кнізе Ездры мы чытаем словы, якія сведчаць пра ўсеагульную роўнасць людзей у святле менавіта гэтых асноватворных запаведзяў любові: 

“Апраўдай удаву, рассудзі справу беднага, памажы ўбогаму, абарані сірату, апрані голага, пра спаралізаванага і нямоглага паклапаціся, з кульгавага не смейся, бязрукага абарані, і сляпога прывядзі да бачання святла Майго, старога і юнака ў сценах тваіх прытулі, мёртвых, дзе знойдзеш, пакінуўшы знак, пакладзі ў магілу, — і Я дам табе першае месца ў Маім уваскрасенні”, — кажа Гасподзь (III Езд. 2: 20–23). 

У гэтым пасхальным чалавекалюбстве змяшчаюцца асновы грамадскай маралі і справядлівасці, а значыць — і ўстойлівасці грамадства да выпрабаванняў веку гэтага. У гэтых словах Пісання, кажучы сучаснай моваю, сфармулявана біблейская сацыяльная праграма, актуальная не толькі для Царквы і дзяржавы, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. 

Бо, па сутнасці, усе гістарычныя трагедыі і сацыяльныя бедствы пачыналіся там, дзе забывалася евангельскае правіла жыцця чалавечага роду: “Усё, як хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы рабіце ім; бо ў гэтым закон і прарокі” (Мф. 7: 12). 

Хрысціянская адказнасць нагадвае нам, што мы і бацькі нашы — адно, і мы пакліканы маліцца за іх, прымнажаючы бацькоўскую набожнасць і адкупаючы бацькоўскія грахі. 

Памятаючы пра гэта і рыхтуючы сэрцы нашы да Пасхі Гасподняй, мы пяцікратна малітоўна паміналі спачылых, пачынаючы ад Усяленскай памінальнай мясапуснай суботы. І мы працягнем гэтую малітоўную лучнасць з нашымі продкамі ў дзень Радаўніцы, калі адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам узрадуемся разам з тымі, якія адышлі да Бога, роднымі, суайчыннікамі і ўсімі адвеку спачылымі праваслаўнымі братамі і сёстрамі нашымі, што Хрыстос спараўды ўваскрэс! 

Узлюбленыя! Сёння мы смела ацэньваем мінулае і цяперашняе, выказваем меркаванні пра гісторыю нашай Царквы, нашай Бацькаўшчыны… Аднак мы не заўсёды бываем абачлівымі ў адносінах да тых, хто жыў на зямлі нашых айцоў раней за нас. Таму прыгадаем, што апостал Павел, прапаведуючы Уваскрасенне Хрыстова, выказваўся вельмі строга адносна тых, хто паспешлівы на асуджэнне. 

“Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрэс, і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі, і над жывымі, — тлумачыць Апостал народаў, звяртаючыся і да старажытных рымлянаў, і да нас. — А ты чаму асуджаеш брата твайго? Таксама і ты, чаму прыніжаеш брата твайго? Усе мы станем на судзе Хрыстовым... Кожы з нас за сябе дасць адказ Богу” (Рым. 14: 9–12) 

З усіх памерлых на зямлі Гасподзь наш Іісус Хрыстос з’яўляецца адзіным, Хто, паводле слова Апостала, быў “аддадзены за грахі нашы і ўваскрэс для апраўдання нашага” (Рым. 4: 25). 

Таму для нас, апраўданых такою высокаю цаною, найважнейшай была і застаецца місія сведчання пра бессмяротнасць узаемнай любові Бога да чалавека і чалавека — да Бога, а значыць, і да свайго бліжняга. 

Сардэчна віншую з Пасхай Гасподняй усіх адзінаверных хрысціян, суайчыннікаў нашых, усіх, кім кіруе добрая воля, і ўсярадасна сведчу пра тое, што Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Амінь.


+Філарэт,
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, 
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 
 


Пасха Хрыстова,

2010 год,

Мінск
Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі


“Слава Табе, што паказаў нам Святло!”

(Вялікае славаслоўе утрані)

 

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі

і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

 
У дні Ражджаства Хрыстовага мы з асаблівай яснотай усведамляем, што нараджэнне ў чалавечым свеце Госпада нашага Іісуса Хрыста — гэта свята вялікага асвятлення чалавечага роду Святлом Ісціны.

Чаму ў нашай мове слова “ісціна”, як і слова “святло”, звычайна не ўжываецца ў множным ліку? Таму што яна не бывае дваістай, бо Ісціна — заўсёды ад Бога. Гэта аб праўдзе кажуць, што яна, маўляў, у кожнага свая. І таму разнадумствы і супярэчнасці раздзіраюць чалавечую супольнасць, нібы старую шату.

У Ражджастве Сына Божага Іісуса Хрыста ажыццявілася шматвекавая мара людзей, якая задоўга да гэтай падзеі была прадказаная ў Псалтыры:  “Міласць і ісціна сустрэнуцца, праўда і мір пацалуюцца, — абвяшчае Старазапаветнае Пісанне, —  ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда прыхіліцца з неба” (Пс. 84: 11–12).

Праўда Божая прыхілілася з неба ў дзень Благавешчання Вечнадзевы Марыі, і Бажэственная Ісціна ўзнікла з зямлі — з  Віфлеемскай пячоры, у якой, паводле сведчання Ангела Гасподняга мясцовым пастухам, “нарадзіўся… у горадзе Давідавым Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2: 11).

Упершыню прароцтва пра Святло, Якое прыходзіць у свет, запісаў прарок Ісаія, якога нараклі cтаразапаветным евангелістам: “Народ, які ходзіць у цемры, убачыць святло вялікае; на тых, што жывуць у краіне ценю смяротнага, святло заззяе” (Іс. 9: 2).

І тут прыгадваюцца словы аднаго з псалмоў, якія апісваюць стан некалі паланёнага народа: “Яны сядзелі ў цемры і цені смяротным, скаваныя горам і жалезам; бо не былі пакорнымі словам Божым і не дбалі пра волю Усявышняга” (Пс. 106: 10–11).

Калі мы будзем сумленнымі ў адносінах да саміх сябе, то непазбежна зразумеем, што і нашым продкам, і нашым сучаснікам, ды і нам самім знаёмы такі “скаваны” стан душы і розуму, калі забываецца Ісціна, калі выганяецца Бог, калі заглушаецца сумленне, якое ёсць не што іншае, як голас Божы ў душы кожнага чалавека.

Сёння, у дзень святкавання Ражджаства Хрыстовага, давайце нагадаем адзін аднаму пра ісціннае значэнне і змест таго, што мы называем “асветаю”. Навучаючы нашых дзяцей асновам навук і павышаючы ўзровень сваіх ведаў, мы добра робім. Але калі мы не дбаем пра сумленне і пра такія асноватворныя каштоўнасці сусветнай цывілізацыі, як любоў да Бога і любоў да бліжняга, — мы далёкія ад ісціннага разумення таго, што ёсць адукаваны чалавек.

Цэлая эпоха ў гісторыі еўрапейскай культуры была названа “эпохай Асветніцтва”. Але гэта быў таксама і час саманадзейнага  і спакуслівага адмаўлення вучонага розуму ад Бажэственнай Ісціны, час ганенняў, узнятых супраць Госпада Іісуса Хрыста, супраць Евангелля любові і супраць Божага Закону жыцця.

Менавіта тады веды і розум пачалі супрацьпастаўляць веры і сэрцу, нібы яны — непрымірымыя ворагі. І што ж спарадзіла гэтая ганарлівая эпоха? Не, не росквіт народаў, не мір і не дабрабыт. Яна выклікала да жыцця такія грамадзянскія смуты і кровапраліцці, такія войны і гістарычныя катастрофы, якія дагэтуль адгукаюцца злавесным рэхам у розуме людскім.

Страшны вопыт перажывае чалавек, назапасіўшы многія веды, валодаючы прагрэсіўнымі поглядамі і шырокімі практычнымі навыкамі, — але не асветлены святлом Бажэственнай Ісціны. Раней ці пазней ён усведамляе, што ён не свабодны, што ён скаваны адзінотай і безвыходнасцю, што ён пакрыты ценем забыцця, і навокал — пустэча...

Да самых глыбінных сховаў чалавечага сэрца звернута евангельскае пытанне Хрыста Збаўцы:  “Дык вось, калі святло, якое ў табе, — цемра, тады якая ж сама цемра?” (Мф. 6: 23). І калі чалавек паспрабуе сумленна адказаць свайму Творцу і самому сабе на гэтае пытанне, то ён абавязкова пажадае сапраўднай, паўнавартаснай, ісціннай асветы.

Дык з чаго ж яна складаецца — асвета чалавека, нацыі, усяго чалавечага роду? Яна складаецца з таго, каб “даць зразумець народу… спасенне ў прабачэнні грахоў”; у тым, каб “асвятліць тых, што сядзяць у цемры і цені смерці, скіраваць ногі… на шлях міру” (Лк. 1: 76–80).

Гэтае азначэнне належыць свяшчэнніку Захарыі, які прамовіў яго над сваім нованароджаным сынам Іаанам — будучым Прарокам, Прадцечам і Хрысціцелем Господнім. І калі прайшло шэсць месяцаў пасля прамаўлення гэтых слоў, тады зімовай ноччу ў горадзе Давідавым, у пячоры для авечага статку, Тварэц асвятліў свет Ражджаством Сына Божага — Сына Чалавечага, Богадзіцяці Іісуса.

І з той пары, паводле слова апостала і евангеліста Матфея, які сведчыць пра здзяйсненне старажытных прароцтваў, “народ, што сядзіць у цемры, убачыў святло вялікае, і ўсім, хто сядзіць у краіне і цені смерці, заззяла святло” (Мф. 4: 14–16).

Узлюбленыя браты і сёстры! Мы шмат разважаем і гаворым пра тое, як правільна выхаваць разумных і добрых дзяцей, як лепш укласці ў малады розум патрэбныя і карысныя веды. І калі гэтая задача больш-менш вырашаная, нас асабліва хвалюе праблема таго, каб усе гэтыя назапашаныя скарбы не сталі для іх цяжарам, мёртвым у сваёй бясплоднасці.

І тут хрысціяне пакліканы нагадаць сваім словам і справай, сваёю працаю і ўсім жыццём сваім, што толькі ў Святле Бажэственнай Хрыстовай Ісціны пасеяныя зярняты сагрэюцца, і прарастуць, і распусцяць лісце, якое ўсцешыць сэрца, і прынясуць добрыя плады.

“Святло Хрыстова асвятляе ўсіх”! Менавіта хрысціяне ў гэтым свеце пакліканыя быць светачамі, каб асвятляць шлях ісціны і жыцця Святлом Хрыста Спасіцеля. 

Так, разважаючы пра падзеі больш як двухтысячагадовай даўніны, мы думаем пра сябе, пра сучаснае грамадства, пра нашую асабістую і агульную гісторыю. І сёння, калі мы ўступілі ў новы год грамадзянскага летазлічэння, мы з радасцю пераконваемся, што шматвекавы летапіс нашага гістарычнага быцця не перарваўся. Ён бачна прысутнічае ў цяперашнім часе, і мы працягваем яго напісанне — тут і цяпер.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня перанясення з Кіева ў Полацк мошчаў святой апякункі Белай Русі прападобнай маці нашай Еўфрасінні. Прыгадаем, што гэтай гадавіне на працягу двух дзесяцігоддзяў папярэднічала адраджэнне самой Полацкай абіцелі, аднаўленне духоўнага сімвала беларускай зямлі — Крыжа прападобнай Еўфрасінні, выраб сярэбранай ракі для яе святых мошчаў, адкрыццё фрэсак у храме XII стагоддзя, перад якімі Прападобная праводзіла ў малітве да Бога сваё жыццё, і, нарэшце, добраўпарадкаванне і росквіт самога горада Полацка.

У наш час усё гэта і многае іншае з’яўляецца працягам той асветніцкай дзейнасці, якую князёўна-ігумення пачала восем стагоддзяў таму. І гэтая місія неад’емная ад Святой Царквы, якая паклікана ўсімі сіламі трымацца запавету свайго Заснавальніка і Галавы Госпада Іісуса Хрыста: “Так няхай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага Нябеснага” (Мф. 5: 16).

Замыкаючы ланцужок гістарычных падзей не толькі XX стагоддзя, але ўсіх васьмі стагоддзяў, што прайшлі з часу зямнога служэння прападобнай Еўфрасінні, нам належыць здзейсніць успамін яе вялікага шэсця з Кіева ў Полацк, якое асвяціла землі братніх народаў напярэдадні іх вогненных выпрабаванняў.

Вяртаючы ў наша сучаснае жыццё людскія імёны   і   дзеянні   мінулых дзён, мы аддаём нашым продкам і папярэднікам даніну ўдзячнай памяці. І разам з тым мы прымаем на сябе паўнату духоўнай адказнасці за цяперашнія і будучыя часы. Таму надыходзячае святкаванне 100-годдзя вяртання прападобнай Еўфрасінні ў Полацк звернута не толькі ў мінулае, але, перш за ўсё, — у будучыню нашых маладых і юных пакаленняў, у Жыццё Вечнае, дзе “ўсё і ва ўсім Хрыстос” (Кол. 3: 11).

Вось чаму сёння, у дні святкавання Ражджаства Хрыстовага, мы адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам паўтараем словы старажытнага Псалтыра, скіраваныя да Збаўцы, Які прыходзіць у свет: “У Цябе крыніца жыцця; у святле Тваім мы ўбачым святло” (Пс. 35: 10). Амінь.

 

Філарэт,

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

 

Ражджаство Хрыстова,

2009 / 2010 г.,

Мінск
Дорогие братья и сестры!

Приглашаем Вас принять участие в традиционной ежегодной международной
скаутской акции «Вифлеемский Огонь мира и дружбы»!
Вифлеемский Огонь мира и дружбы – международная акция скаутов
Европы и Беларуси. Как по своеобразной эстафете Огонь, зажжённый от Негасимой лампады в Базилике Рождества Христова в Вифлееме, переносят по всей Европе в специальных лампах. Уже более 20 лет Вифлеемский Огонь передаётся из рук в руки, из храма в храм, из скаутской штаб-квартиры к домашним лампадкам верующих.В Беларуси акция проводится уже десятый год. В этом году Вифлеемский Огонь вновь прибудет в Беларусь, чтобы донести до всех верующих свет Рождества Христова. Уже шесть лет координацией данной акции занимаются скауты Общественного объединения «Христианское содружество взрослых и молодых». Подробнее тут... 

«Душа Сербии»

В Витебском духовном училище пройдет благотворительная фотовыставка «Душа Сербии». Ее открытие состоится 12 декабря в 15.00 в круглом зале учебного заведения. На проекте будут представлены фотографии известного сербского автора Дарко Дозета. Работы, которого пользуются популярностью у таких новостных агентств, как «Associated Press» («Ассошиэйтед Пресс)»  и «ТАНJУГ» («ТАНЮГ»).  На 45 фотографиях Дарко Дозета – жизнь людей в анклавах-гетто, разрушенные монастыри, дома, оскверненные надгробия, иконы и многое другое.
  На вернисаже планируется выступление  Чрезвычайного и Полномочного Посла Сербии в Республике Беларусь Сречко Джукича, профессора кафедры славянских литератур Белорусского государственного университета, академика Сербской Академии наук Ивана Чароты, архиепископа Витебского и Оршанского Димитрия, Председателя Культурно-просветительского учреждения «Сербский центр» Михаила Радкевича. На открытии фотовыставки также будет организован показ документального фильма «Распятое Косово» режиссера Бане Милошевича.
Помимо этого, в рамках проекта пройдет мероприятие, посвященное памяти Патриарха Сербского Павла, который скончался 15 ноября 2009 года. 26 декабря в 15.00 в домовом храме Витебского духовного училища будет отслужена панихида о почившем Предстоятеле. Затем, в круглом зале учебного заведения, состоится премьера документальной ленты «Ангел Сербской Церкви». Фильм рассказывает о малоизвестных фактах биографии Владыки. Картина подготовлена Культурно-просветительским учреждением «Сербский центр». 
Отметим, что в рамках благотворительного проекта желающие смогут помочь жителям в Косово и Метохии. Пожертвованные средства будут перечислены на счет гуманитарной организации «Срби за Србе» («Сербы за Сербов»). На собранные деньги ее представители приобретут вещи и продукты необходимые для выживания сербов в анклавах-гетто. 
Фотовыставка будет работать до 11 января 2010 года ежедневно с 10.00 до 17.00.  Вход свободный.  
 «Душа Сербии» также будет организована и в других городах Беларуси. К примеру, уже в январе она пройдет в Минске.
Организатором благотворительного проекта является Культурно-просветительское учреждение «Сербский центр». Оно было создано 23 сентября 2009 года. Фотовыставка станет первым мероприятием «Сербского центра». В дальнейшем организация планирует провести ряд других благотворительных, гуманитарных и просветительских проектов. Среди них – концерты сербской и белорусской музыки, семинары, конференции, открытие курсов сербского языка и многое другое. 

Обращение к духовенству в проповеди Святейшего Патриарха после Божественной литургии в Свято-Кресто-Воздвиженском соборе Полоцкого Спасо-Евфросиниевского женского монастыря

«Не расслабляйтесь, братья, работайте над собой, читайте, думайте, не спите, никогда не выходите проповедовать неподготовленными, не думайте, что вас слушают люди глупее вас. Постоянно работайте каждый день над собой и тоже молитесь. И тогда слово ваше будет как обоюдоострый меч, и пример жизни вашей будет замечательным»

 

САЙТ В ПРОЦЕССЕ СОЗДАНИЯ!!!!!!


 
Главная
Новости
История
Абитуриентам
Студентам
Преподаватели
Храм
Фотогалерея
Календарь
Контактная информация
  Главная | Назад | Печать | Top   Powered by Orthodox Web Solutions